Пра праект
Пяць тураў, пяцёрка гульцоў у кожнай з двух каманд і харызматычны вядучы. Кожны тыдзень каманды школьнікаў з Гомельскай вобласці змагаюцца за перамогу ў інтэлектуальнай віктарыне «Эрудыт-пяцёрка». Праект закліканы знайсці самых дасведчаных, таленавітых, ініцыятыўных і знаходлівых юнакоў і дзяучат.  Вядучы праграмы Леанід Клімовіч рыхтуе для каманд мноства займальных пытанняў на логіку, кемлівасць, выдатнае веданне школьнай праграмы і агульную эрудыцыю. У гульні ўдзельнікі праяўляюць свае лепшыя якасці, уменне дзейнічаць камандай і будаваць выйгрышную стратэгію. Інтрыга інтэлектуальных спаборніцтваў будзе трымаць гледачоў і балельшчыкаў ў прыемнай напрузе кожную нядзелю. Глядзім «пяцёрку» - атрымліваем дзесяткі!