Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. Рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4" - гэта канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў", "Беларусь 4. Гомель", "Беларусь 4. Віцебск", "Беларусь 4. Гродна", "Беларусь 4. Брэст"